30 сьнежня супрацоўнікі АМАПу на чыгуначным вакзале сталіцы выратавалі мужчыну, які ўзьняўся на асьвятляльную мачту і зьбіраўся скочыць уніз.
Пра гэта са спасылкай ГУУС Менгарвыканкаму паведамляе агенцтва БелаПАН.
Патрульныя заўважылі на вышцы чалавека і выклікалі дапамогу, а такама прадстаўнікоў МНС і мэдыкаў.
«Убачыўшы іх, мужчына занэрваваўся і некалькі разоў пераступаў агароджу з намерам саскочыць. У перамовы ён не ўступаў, на пытаньні не адказваў, растлумачыў толькі, што апынуўся тут з прычыны канфлікту са сваёй дзяўчынай, зь якой прыбыў раніцай са Сьветлагорску. Кантактаваць зь любымі людзьмі адмаўляўся, толькі патрабаваў, каб яго пакінулі ў спакоі», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні сталічнай міліцыі.
Наладзіць кантакт з мужчынам і падняцца на вышку змог пераапрануты ў форму работніка чыгункі намесьніка камандзіра АМАПу падпалкоўнік Аляксей Тарасаў.
Тарасаў здолеў пераканаць мужчыну спусьціцца на зямлю, дзе яго затрымалі. Па гэтым факце пачатая праверка.