У раёне Бронкс у амэрыканскім Нью-Ёрку позна ўвечары 28 сьнежня адбыўся пажар у шматкватэрным доме — у выніку загінулі прынамсі 12 чалавек, а яшчэ чацьвёра знаходзяцца ў крытычным стане.
Мэр Нью-Ёрку Біл дэ Бласіё сказаў журналістам, што гэта найгоршая трагедыяя ў Нью-Ёрку за апошнія 25 гадоў. Паводле ўладаў, выглядае, што пажар пачаўся таму, што трохгадовы хлопчык гуляўся з плітой.
Полымя разгарэлася на першым паверсе і хутка дайшло да трэцяга паверху ў будынка, кажуць прадстаўнікі гарадзкіх уладаў. Паводле дэ Бласіё, узрост ахвяраў ад году да больш чым 50.