Як дыябэтыкаў у Расеі робяць «замежнымі агентамі»

Your browser doesn’t support HTML5

Фрунзэнская раённая пракуратура ў расейскім горадзе Саратаве зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем прызнаць "замежным агентам" мясцовую арганізацыю хворых на цукровы дыябэт. Скаргу на таварыства напісаў кіраўнік студэнцкага штабу падтрымкі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, студэнт мэдычнай ВНУ Мікіта Сьмірноў, а экспэртызу па справе падрыхтаваў прадстаўнік уладнай партыі "Единая Россия" Іван Канавалаў.