У Кабуле тэракт на цырымоніі да гадавіны ўварваньня СССР у Аўганістан. Больш як 40 загінулых

Міністэрства ўнутраных спраў Аўганістану заяўляе, што сама меней 41 чалавек забіты і 84 параненыя выбухам у шыіцкім культурным цэнтры ў Кабуле.

Адказнасьць за напад узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Прадстаўнік МУС заявіў, што тэрарыст-сьмяротнік увайшоў у будынак і падарваў сябе падчас шматлюднай цырымоніі да 38-й гадавіны савецкага ўварваньня ў Аўганістан.

Пазьней на вуліцы побач прагрымелі яшчэ два выбухі. Паводле папярэдняй інфармацыі, ад іх ніхто не пацярпеў.

Журналісты на месцы тэракту