Дзеці зь дзятлаўскага касьцёлу трапілі на першую старонку The Wall Street Journal

Амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal праілюстравала свой артыкул пра тое, як ў сьвеце сьвяткуюць Нараджэньне Хрыстова, фатаздымкам зь касьцёла ў Дзятлаве Горадзенскай вобласьці.

На фота, якое зрабіў для агенцтва Reuters беларускі фатограф Васіль Фядосенка, дзеці робяць тэатралізацыю напярэдадні імшы ў касьцёле.