Са словаў абаронцы, адмова зьвязаная з парушэньнямі ў позве, якую раней уручылі Саакашвілі. Чарналуцкі адзначыў, што ў дакумэнце паказаны два сьледчых дзеяньні – допыт і атрыманьне ўзораў для экспэртызы. Адвакат лічыць, што СБУ павінна накіраваць позву на кожнае са сьледчых дзеяньняў.
Акрамя таго, былы прэзыдэнт Грузіі зьбіраецца зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Ён лічыць, што ўкраінскія спэцслужбы незаконна выкралі яго з дому пасьля ператрусу на пачатку сьнежня.
Украінскія ўлады абвінавачваюць Саакашвілі ў падбухторваньні і стварэньні «злачыннай групоўкі», якая фінансуецца прыхільнікамі былога прэзыдэнта Віктара Януковіча. Кіеў мяркуе, што пратэсты на чале з Саакашвілі зьяўляюцца часткай расейскай змовы супраць Украіны. Саакашвілі ўсе абвінавачваньні на свой адрас катэгарычна адмаўляе.