Папа Францішак заклікаў быць міласэрнымі да ўцекачоў

Папа Францішак падчас каляднай службы ў Ватыкане

Падчас каляднай службы ў саборы сьвятога Пятра ў Ватыкане папа Францішак заклікаў міжнародную супольнасьць не ігнараваць на «мільёны ўцекачоў», якія «пакінулі сваю зямлю», піша BBC.

Папа Францішак параўнаў мігрантамі з біблейскімі Марыяй і Язэпам, пераадолелі шлях з Назарэту ў Бэтлеем, але не знайшлі месца, каб спыніцца.

Шматлікія мігранты зьбеглі ад кіраўнікоў сваіх дзяржаў, «якія ня бачаць ніякіх праблемаў у праліваньні крыві», адзначыў папа Рымскі.

Папа Францішак нагадаў вернікам, што рэлігія патрабуе, каб «замежнікі віталіся паўсюль».