Словы тэлевядучай Ксеніі Сабчак на прэсавай канфэрэнцыі 24 кастрычніка, дзе яна заявіла, што «з пункту гледжаньня міжнароднага права, Крым — украінскі», правяраецца пракуратурай на экстрэмізм. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал Дождж са спасылкай на пракурора Масквы Уладзімера Чурыкава.
У рамках праверкі відэазапіс выступу Сабчак, якая раней заявіла аб намеры выставіць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах, стаў абʼектам экспэртызы — «комплекснага псыхоляга-лінгвістычнага дасьледаваньня», які завершыцца ў I квартале 2018 году.
«У сувязі з гэтым у цяперашні час не ўяўляецца магчымым даць ацэнку законнасьці названага інфармацыйнага матэрыялу» — сказаў пракурор Масквы.
25 кастрычніка дэпутат КПРФ накіраваў запыт генпракурору Расеі Юрыю Чайку і кіраўніку ФСБ Аляксандру Бортнікаву з просьбай праверыць словы Сабчак пра тое, што Крым уваходзіць у юрысдыкцыю Украіны.
Сабчак казала, што яе нельга судзіць за заклік да аддзяленьня або парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці, бо «ў законе няма ні слова пра канстатацыю факту, і нават пра выказваньне свайго меркаваньня, якое не супадае зь дзяржаўным».
Як паведаміла расейская служба ВВС 13 сьнежня, ФСБ правяла лінгвістычную экспэртызу выказваньня Сабчак пра Крым і заклікаў да сэпаратызму не знайшла.