Падкантрольны Расеі Вярхоўны суд Крыму зьмякчыў прысуд журналісту Міколу Семяну ў частцы дадатковага пакараньня. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду.
Суд зьмякчыў прысуд журналісту ў частцы дадатковага пакараньня — зьменшыў тэрмін забароны займацца публічнай дзейнасьцю з трох гадоў да двух.
Аўтара Радыё Свабода і Крым.Рэаліі, крымскага журналіста Міколу Семяну абвінавацілі ў публічных закліках да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі.
Чыгуначны раённы суд Сімфэропаля 22 верасьня прызначыў Міколу Семяну пакараньне ў выглядзе двух з паловай гадоў умоўна з выпрабавальным тэрмінам на тры гады і забаронай займацца публічнай дзейнасьцю.
Мікола Семяна сьцьвярджае, што ў сваіх матэрыялах ён рэалізоўваў права на «свабоднае выказваньне думкі».
Міністэрства замежных справаў Украіны, Дзярждэпартамэнт ЗША, Эўразьвяз і шэраг міжнародных арганізацый асудзілі вынесены Міколу Семяну прысуд.