Названыя пераможцы дзіцячага конкурсу да 500-годзьдзя Францішка Скарыны

Абрысы помніка Францішка Скарыны

Аргкамітэт дзіцячай і моладзевай творчасьці, прысьвечанай 500-годзьдзю беларускага кнігадруку, назваў пераможцаў конкурсу «Францішак Скарына — наш лёс, наша мінулае, наша будучыня».

Як паведаміў старшыня журы Мікола Купава, у пераліку наступныя творчыя калектывы з розных куткоў Беларусі.

  • Аршанская сярэдняя школа № 20
  • Берасьцейская дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў імя Алонцава
  • Гарадзенская дзіцячая мастацкая школа
  • Менская гарадзкая мастацкая гімназія-каледж
  • Менскі мастацкі каледж імя Глебава
  • Рэспубліканская гімназія-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка
  • Рэспубліканскі цэнтар дзіцячай творчасьці
  • Узорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасьці «Крынічка»

Выстава, на якой будуць экспанавацца працы ляўрэатаў, распачнецца 22 сьнежня ў актавай залі менскага Палацу мастацтва.

Паводле Міколы Купавы, перад юнымі мастакамі выступіць старшыня Баларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, сябры журы, а таксама ганаровыя ўдзельнікі ўрачыстасьці. Пасьля гэтага адбудзецца цырымонія ўганараваньня пераможцаў.

Лягічным завяршэньнем імпрэзы стане ўскладаньне кветак да помніка беларускаму першадрукару ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Зноў пра нацыянальнасьць Скарыны