Спэцыялізаваныя судны вывучаюць магчымы маршрут будаўніцтва трубаправоду для дастаўкі газу з Нарвэгіі ў Польшчу.
Як паведамляе Радыё Польшчы, Пётр Наімскі, упаўнаважаны польскага ўраду ў пытаньнях «стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры», заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што неабходна разьвіваць гэты будаўнічы праект.
Пасьля будаўніцтва і ўвядзеньня ў эксплюатацыю Балтыйскі трубаправод стане часткай так званага праекту «Паўночны калідор», мэтай якога зьяўляецца дывэрсыфікацыя паставак газу з Паўночнага мора. 230-кілямэтровы трубаправод будзе пастаўляць газ у Польшчу з Нарвэгіі праз Данію.
У лютым міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў пасьля перамоваў з нарвэскім калегам, што праект плянуецца ажыцьцявіць на працягу пяці-шасьці гадоў.