«Малады фронт» верне інстытут сустаршынства 

Падчас зьезду маладафронтаўцаў у 2015 годзе

9 сьнежня ў Менску праходзіць зьезд зарэгістраванага ў Чэхіі грамадзкага аб’яднаньня «Малады фронт».

Падчас працы форуму будзе абраны новы склад сойму, які зьяўляецца кіруючым органам палітычнай арганізацыі. У яго склад уваходзяць блізу двух дзясяткаў чалавек.

Як паведаміў БелаПАН адзін з лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч , можа быць прынята рашэньне аб вяртаньні інстытуту сустаршынства. «Я на гэтую пасаду прэтэндаваць ня буду», — сказаў ён.

Таксама будзе прынятая заява з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў.

«Малады фронт» заснаваны ў 1997 годзе. Сустаршынямі арганізацыі ў розныя гады абіраліся Зьміцер Дашкевіч, Павал Севярынец ды іншыя актывісты моладзевага руху. Аб’яднаньне вядома арганізацыяй розных вулічных акцый.