Ці вядзе лацінка ў Эўропу

  • Аляксандар Лукашук

Your browser doesn’t support HTML5

Па-казаску «бацька нацыі» — елбасы. Гэта афіцыйны тытул кіраўніка Казахстану Нурсултана Назарбаева. У Беларусі гэты тытул таксама ёсьць, але ён неафіцыйны. Але хоць два самыя вялікія палітычныя даўгажыхары постсавецкай прасторы падчас сустрэчы ў Менску гаварылі на адной мове, расейскай, іх бачаньне будучыні сваіх краінаў розьніцца.

Як і чаму — абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Мэрхат Шарыпжан, Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў і Аляксандар Лукашук.