Паліцыя заблякавала станцыю мэтро Oxford Circus у цэнтры Лёндану пасьля паведамленьняў пра стрэлы. Як піша брытанскае выданьне The Guardian, паліцыя рэагуе на інцыдэнт як на тэрарыстычны акт.
Сьведкі паведамляюць, што бачылі мноства людзей, якія ў паніцы беглі ад станцыі. Аднак пазьней паліцыя заяявіла, што не знайшла сьведчаньняў, каб нехта страляў, а таксама сьведчаньняў нейкага сур'ёзнага інцыдэнту. Транспартныя ўлады Лёндану паведамілі, што расьследуюць «інцыдэнт з кліентам».
An unusual hustle in Oxford Circus, people run out from a shop screaming, police arrived and closed the road pic.twitter.com/D9CPTAXu0E
— Semanur Pekkendir (@SemanurPe) November 24, 2017