Спадзявайцеся на падсьвядомасьць

Вінсэнт ван Гог, «Начная кавярня» (1888)

1977 год, Варшаўскі ўнівэрсытэт, выкладчык чытае нам лекцыю па альгебры. Чытае на такім узроўні фармалізму і абстрактнасьці, што адсоткаў восемдзесят слухачоў толькі зьбянтэжана пазіраюць адзін на аднаго, перапісваючы з дошкі радочкі няўцямных сымбаляў.

— Калі вы цяпер не разумееце, нічога страшнага. Празь нейкі час ваша падсьвядомасьць даробіць тое, чаго цяпер ня хоча зрабіць ваша сьвядомасьць. І тады вы зразумееце, — ні то зьдзекліва, ні то сур’ёзна заўважае выкладчык пасьля адной зь лекцый.

Неаднаразова потым я пераконваўся, што наш выкладчык меў рацыю. Раней няўцямнае станавілася зразумелым «раптам», без удзелу маёй сьвядомасьці.

У адным падсьвядомасьць аднак ніколі мне не дапамагала — разумець замежную мову.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org