Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ, адхілены ад кіраваньня краінай вайсковым пераваротам на мінулым тыдні, пагадзіўся пакінуць пасаду.
Пра гэта паведамляе канал CNN, спасылаючыся на неназваную крыніцу, якая валодае інфармацыяй аб перамовах наконт далейшага лёсу Мугабэ.
На мінулым тыдні кіроўная ў Зымбабвэ партыя ЗАНУ-ПФ дала Мугабэ час да паўдня 20 лістапада, каб ён адмовіўся ад пасады прэзыдэнта, бо інакш супраць яго распачнецца працэдура імпічмэнту.