Як найменей чатыры чалавекі загінулі падчас страляніны паблізу пачатковай школы ў паўночнай Каліфорніі, сем дзяцей і дарослых былі шпіталізаваны, паведамляе AP і The Washington Post са спасылкай на мясцовых чыноўнікаў.
Ня менш двух дзяцей параненыя. Усе пацярпелыя разьмеркаваныя па двум гарадзкім лякарням.
Па паведамленьням паліцыі нападніка застрэлілі. Мужчына адкрываў агонь у некалькіх месцах паблізу пачатковай школы Ранча Тэхама Рэзэрв.
Як паведамляе ABC News са спасылкай на мясцовую паліцыю, стрэлок выкарыстаў паўаўтаматычную вінтоўку і два пісталеты. Мужчына выбіраў сваіх ахвяр у выпадковым парадку, гаворыцца ў заяве паліцыі