Падчас начнога пажару ў прыватным жылым доме ў вёсцы Ліпец Магілёўскага раёна загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку малое дзіця.
Як паведамляе прэс-служба рэгіянальнага ўпраўленьня МНС, інфармацыя пра пажар паступіла 12 лістапада ў 2.16. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, дом гарэў адкрытым полымем, яго дах і перакрыцьце абрынуліся, паведамляе БелаПан.
Ратавальнікі пад абваленымі канструкцыямі знайшлі целы трох дарослых і дзіцяці. Пошук быў абцяжараны высокай тэмпэратурай, шчыльным задымленьнем і абвалам канструкцыяў.
На момант пажару гаспадыня дома 1957 года нараджэння знаходзілася ў сваякоў у Магілёве.
У выніку трагедыі загінулі дачка гаспадыні, яе двухгадовы ўнук 2015, а таксама госьці — пляменьніца і яе муж, жыхары вёскі Запрудзьдзе Магілёўскага раёна.
Паводле слоў суседзяў, сям’я знаходзілася ў сацыяльна небясьпечным становішчы і была на ўліку ў аддзеле адукацыі.