NATO абвясьціла, што павялічыць колькасьць войскаў у Аўганістане зь цяперашніх 13 тысяч да 16 тысяч, каб дапамагчы ўраду ў Кабуле ў барацьбе з талібамі.
Такую заяву зрабіў 9 лістапада генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг пад канец двухдзённай сустрэчы міністраў абароны альянсу ў Брусэлі.
Столтэнбэрг падкрэсьліў, што дадатковыя войскі ня будуць удзельнічаць у баявых дзеяньнях, а іх мэтамі будуць навучаньне, кансультаваньне і дапамога аўганскім урадавым войскам.
Каля паловы дадатковых войскаў, як чакаецца, прышлюць Злучаныя Штаты.