Рада Эўропы прызнала Расею адказнай за выкананьне менскіх пагадненьняў

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас выступу на пасяджэньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Страсбург, 11 кастрычніка 2017 году

У Радзе Эўропы апублікавалі рашэньне Камітэту міністраў Рады Эўропы. У ім гаворыцца прыватнасьці пра адказнасьць Расеі за выкананьне менскіх пагадненьняў, перш за ўсё пра спыненьне агню і адвод войскаў, узброеных фарміраваньняў і тэхнікі.

«Віншую рашэньне Камітэту міністраў Рады Эўропы ў дачыненьні да Ўкраіны. Дзякуй за высокую ацэнку ўкраінскіх рэформаў і падтрымку ў барацьбе з агрэсіяй Расеі. Рашэньне рады Эўропы падкрэсьлівае адказнасьць Расеі за выкананьне менскіх дамоўленасьцяў, перш за ўсё, пра спыненьне агню і адвод войскаў», — адзначыў Парашэнка ў Facebook.

12 лютага 2015 году былі падпісаныя другія менскія пагадненьні. Гэты дакумэнт павінен быў прымусіць бакі канфлікту на Данбасе выконваць так званы «Менск-1» — тыя дамоўленасьці, якія заключылі яшчэ ў верасьні 2014 году. Меркавалася, што другія менскія пагадненьні змогуць цалкам урэгуляваць сытуацыю да канца 2015 году, аднак ні адзін з 13 пунктаў цалкам так і ня выканалі, а спыненьне агню і адводу зброі адбылося толькі часткова, адзначаюць як бакі канфлікту, так і незалежныя назіральнікі.

Расея, аднак, заяўляе, што зьяўляецца толькі «гарантам» выкананьня менскіх пагадненьняў і абвяргае абвінавачваньні ў падтрымцы сэпаратыстаў.

Ці магчымы «Менск-3» — новае пагадненьне пра Данбас?