22 кастрычніка вядучая курдзкая апазыцыйная партыя заклікала прэзыдэнта Масуда Барзані сысьці ў адстаўку. Палітыкі абвінавацілі яго ў страце кантролю над нафтаноснымі раёнамі правінцыі Кіркук, якую занялі ўрадавыя войскі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Ірацкая армія пры падтрымцы ляяльных Багдаду шыіцкіх фармаваньняў пачатку выцясняць курдзкія атрады з Кіркуку ў адказ на рэфэрэндум аб незалежнасьці, праведзены ўладамі аўтаноміі сёлета 25 верасьня. Падчас галасаваньня больш за 93% удзельнікаў плебэсцыту выказаліся за незалежнасьць ад Іраку.
Кіркук не ўваходзіць у склад Курдзкай аўтаноміі, тым ня меней, выбарцы правінцыі ўзялі актыўны ўдзел у рэфэрэндуме. Багдад абвясьціў яго незаконным.