У Грузіі партыя ўлады перамагла на мясцовых выбарах. Мэрам Тбілісі абраны былы футбаліст «Мілану»

Каха Каладзэ, абраны мэрам Тбілісі

Партыя «Грузінская мара» атрымала перамогу на мясцовых выбарах.

У ходзе муніцыпальных выбараў, якія адбыліся 21 кастрычніка, кіроўная партыя мільярдэра Бідзіна Іванішвілі «Грузінская мара» атрымала пераканаўчую перамогу як у сталіцы, так і ў цэлым па краіне.

Апазыцыйныя партыі, у тым ліку партыя «Адзіны нацыянальны рух», заснаваная Міхэілам Саакашвілі, не змагла скласьці «партыі ўлады» сур’ёзную канкурэнцыю.

Мэрам Тбілісі абраны былы футбаліст італьянскага клюбу «Мілан» і кіеўскага «Дынама», экс-міністар энэргетыкі Каха Каладзэ.

Паводле папярэдніх вынікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі, адзін зь лідэраў кіроўнай партыі «Грузінская мара» Каха Каладзе набраў 51,13% галасоў выбарнікаў. На другім месцы — незалежны кандыдат Алека Элісашвілі з 17,49%, тройку замыкае прадстаўнік партыі «Адзіны нацыянальны рух» Заал Удумашвілі, у яго 16,53% галасоў выбарнікаў. На пасаду мэра Тбілісі прэтэндавалі трынаццаць кандыдатаў.

У цэлым па краіне на мясцовых выбарах кандыдаты ад партыі «Грузінская мара» набралі 55,66% галасоў выбарнікаў.