Паводле Паўла Лігера, работніка названага лясьніцтва, у іхных лясах у свой час дзейнічаў паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Валерыя Ўрублеўскага. Лігер сказаў Свабодзе, што яны плянавалі паставіць крыж на Дзень лясной гаспадаркі, але крыху спазьніліся.
«Справа ў тым, што Валеры Ўрублеўскі таксама меў дачыненьне да лясной гаспадаркі, і ягоны атрад тут непадалёк дзейнічаў. У нас ужо была даўно гэтая ідэя, каб ушанаваць Урублеўскага і ягоны атрад паўстанцаў, які дзейнічаў у нашых лясах. Яны змагаліся за нашу незалежнасьць, і вось мы здолелі ўшанаваць іх памяць».
у Беларусі паўстаў чарговы помнік паўстанцам Каліноўскага. Блізу Гродна, у Зарубіцкім лесе. Гонар і пашана работнікам мясцовага лясніцтва 💪 pic.twitter.com/Aj2qL6J1g8
— Pavał Mažejka (@PMazheika) 19 октября 2017 г.
Крыж паставілі на экалягічнай сьцежцы, побач зь месцам, дзе некалі пасадзілі лес у імя Васіля Быкава і ўсталявалі там памятную шыльду.
***