У Курапатах ля закладнага каменя ўсталявалі крыжы беларускім навукоўцам, сьвятарам, шляхце і сялянству

Сымбалічныя крыжы, прысьвечаныя беларускім навукоўцам, сьвятарам, шляхце і сялянству ўсталявалі ў Курапатах - у цэнтры мэмарыяльнага комплексу.

«Гэтую справу будуць рабіць унукі і праўнукі», – сказаў Свабодзе сакратар КХП БНФ Валеры Буйвал.

Калі карэспандэнт Свабоды быў у Курапатах, былі ўсталяваныя тры крыжы. Па словах валянтэраў, чацьвёрты крыж з надпісам «Беларускаму сялянству» таксама будзе ўсталяваны сёньня.

Раней уздоўж кальцавой дарогі ў Курапатах усталявалі 60 мэталічных крыжоў. Усё гэта робіцца на ахвяраваньні. Грошы на крыжы зьбіраюць на краўдфандынгавай пляцоўцы Talaka.