«Ы» = «И». Як ва Ўкраіне вывучаюць беларускую мову

Your browser doesn’t support HTML5

Як ва Ўкраіне вывучаюць беларускую мову

Ва Ўкраіне пачалі вывучаць беларускую мову задоўга да адпаведнай прэзыдэнцкай дамоўленасьці.

Піянэрам гэтай справы стала Ірпенская спэцыялізаваная агульнаадукацыйная школа з вывучэньнем замежных моў. Яе ва Ўкраіне ведаюць яшчэ як Школу лінгвістыкі.

Беларускую мову тут выкладаюць ужо 12 гадоў. Пакуль — факультатыўна, але з часам плянуюць вывучаць зь першай клясы. Цяпер факультатыў наведваюць 12 вучняў. Хоць прайшло яшчэ няшмат заняткаў, у кожнага зь іх ужо ёсьць сваё ўлюбёнае беларускае слова — «аблокі», «сонейка», «чаўнок».

Для настаўніцы Ганны Ткачэнкі, якая і сама яшчэ навучаецца ў Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце імя Шаўчэнкі, выкладаньне беларускай мовы ў школе — таксама першы досьвед. І ёй гэта падабаецца. Праграму навучаньня для васьмігадовых украінцаў яна распрацавала сама на аснове перададзеных беларускім пасольствам падручнікаў.

Здымачная група Радыё Свабода наведала ўрок беларускай мовы для ўкраінскіх вучняў.

Your browser doesn’t support HTML5

Украінскія дзеці сьпяваюць беларускую калыханку