Прэзыдэнты краін СНД: хто колькі кіруе (фотафакт)

На пратакольным фотаздымку прэзыдэнтаў, якія 11 кастрычніка 2017 году сабраліся на пасяджэньні Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы, відаць, што яны пашыхтаваліся паводле часу знаходжаньня на чале сваіх дзяржаваў. Аляксандар Лукашэнка, які ва ўладзе ўжо 23 гады, стаіць другім пасьля прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.