Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з днём народзінаў, перадае БелаПАН. Сёньня яму споўнілася 65 год.
«У нашай краіне высока цэняць Ваш унёсак у разьвіцьцё беларуска-расейскіх адносінаў у духу стратэгічнага партнэрства, — адзначыў Лукашэнка. — Правільнасьць выбранага намі курсу на збліжэньне Беларусі і Расеі пацьверджана часам. Сёньня дасягненьні саюзнага будаўніцтва відавочныя. Глыбока перакананы, што Ваша актыўная пазыцыя, нацэленасьць на далейшае ўзаемадзеяньне будуць спрыяць пашырэньню інтэграцыйных працэсаў двух брацкіх дзяржаў».