ФСБ затрымала ў Крыме дваіх расейцаў, якіх падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

фсб fsb

У анэксаваным Расеяй Крыме супрацоўнікі ФСБ затрымалі расейскага вайскоўца Дзьмітрыя Даўгаполава і расейку Ганну Суханосаву па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе.

Па вэрсіі ФСБ, Даўгаполаў і Суханосава перадавалі спэцслужбам Украіны сакрэтныя «зьвесткі аб дзейнасьці частак і злучэньняў Чарнаморскага флёту». Аб якой інфармацыі ідзе гаворка, не ўдакладняецца. ФСБ ужо заявіла, што Даўгаполаў прызнаўся ў спробе перадаць украінскай выведцы дадзеныя, якія зьяўляюцца дзяржаўнай таямніцай.

У дачыненьні да затрыманых распачата крымінальная справа па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе, які прадугледжвае ад 12 да 20 гадоў пазбаўленьня волі.