Маскоўская паліцыя пацьвердзіла, што апазыцыянэр Аляксей Навальны затрыманы. Як паведамілі інфармацыйным агенцтвам у маскоўскім упраўленьні МУС, прычына затрыманьня сталі яго заклікі выходзіць на несанкцыянаваныя мітынгі.
Паліцыянты заявілі BBC, што апазыцыянэра не затрымоўвалі, а проста прывялі для дачы нейкіх тлумачэньняў.
Раней Навальны паведаміў у сваім «Інстаграме», што яго затрымалі, і апублікаваў відэазапіс гутаркі з паліцыянтамі.
Сёньня ў Ніжнім Ноўгарадзе Навальны меў намер правесьці мітынг, які адміністрацыя горада адмовілася ўзгадніць.