Іран правёў выпрабаваньні новай ракеты

Прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані на ваенным парадзе у Тэгеране. 22 верасьня 2017

Пра гэта паведамляе BBC.

19 верасьня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў у ААН з крытыкай іранскай ракетнай праграмы і дамовы з краінай ад 2015 году.

22 верасьня прэзыдэнт Ірану Хасан Раханам заявіў, што Іран будзе павялічваць сваю ваенную моц як «фактар стрымліваньня».

Пасьля выпрабаваньня Іранам балістычных ракет у студзені 2017 ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да Ірана.

Ракета Khoramshahr была ўпершыню прадэманстраваная на ваенным парадзе ў Тэгеране 22 верасьня.