Ксенія Сабчак, расейская тэлевядучая, заявіла пра гатоўнасьць балятавацца ў прэзыдэнты Расеі на выбарах, якія пройдуць вясной наступнага году.
Як інфармуе ВВС, цяпер Сабчак шукае чалавека, які ўзначаліць яе перадвыбарчы штаб.
Адна з крыніц сьцьвярджае, што ідэю ўдзельнічаць у выбарах прапанавалі ў Адміністрацыі расейскага прэзыдэнта. Аднак пакуль незразумела, дзе Сабчак знойдзе сродкі для сваёй перадвыбарнай кампаніі — Крэмль іх выдзяляць не зьбіраецца.