Чаму «Клінтаніха» ўжывалі, а «Мэркеліха» — не ?

Your browser doesn’t support HTML5

Міністарка ці спадарыня міністар, ляўрэатка ці ляўрэат, у якіх выпадках Клінтаніха і Мэркеліха — недапушчальная, а ў якіх — прымальныя. Чаму пытаньне фэмінітываў ня толькі лінгвістычнае? Пра фэмінітывы, словы жаночага роду, якія абазначаюць назву прафэсіі або род заняткаў, якія з большага ўласьцівыя беларускай мове, але часам выклікаюць шмат спрэчак, гаворым з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, мовазнаўцай Аленай Анісім, журналісткай Адарʼяй Гуштын і блогеркай Настай Захарэвіч у перадачы «Толькі жанчыны» зь вядучай Ганнай Соўсь.