Мінабароны Беларусі абвергла перакідку расейскага танкавага войска для ўдзелу ў «Захадзе-2017»

Беларускае Міністэрства абароны зьняпраўдзіла заявы расейскага ведамства аб перакідцы падразьдзяленьняў 1-й танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях «Захад-2017».

Пра гэта TUT.BY паведаміў прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Мінабароны Ўладзімер Макараў. «Усе падразьдзяленьні расейскага складніка рэгіянальнай групоўкі войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэньнях „Захад-2017“, ужо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і прыступілі да выкананьня вучэбных задачаў у рамках вучэньняў. Прыбыцьцё іншых падразьдзяленьняў з Расеі не прадугледжана», — паведаміў ён.