Паводле апошніх паведамленьняў з Мэксыкі, колькасьць выяўленых на цяперашні час загінулых у выніку магутнага землятрусу на ціхаакіянскім узьбярэжжы краіны, які адбыўся ўвечары 7 верасьня, узрасла прынамсі да 61 чалавека.
Найвялікшая колькасьць ахвяраў зафіксаваная ў штаце Оахака на поўдні краіны, які найбольш пацярпеў ад землятрусу, — там загінулі 45 чалавек. Яшчэ 12 чалавек загінулі ў штаце Ч’япас і яшчэ чацьвёра ў штаце Табаска на ўзьбярэжжы Мэксыканскага заліву.
Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыке Пэньня Ньета абвясьціў у краіне трохдзённую жалобу па загінулых.
Паводле дадзеных кіраўніка Службы грамадзянскай абароны краіны Луіса Фэліпэ Пуэнтэ, землятрус, які таксама выклікаў разбурэньні і невялікую, вышынёй да 70 сантымэтраў, хвалю цунамі, меў магнітуду 8,2.
Lamp posts sway violently after 8.1-magnitude earthquake hits off the coast of Mexico near the border with Guatemala https://t.co/ZH2ggdsAbr pic.twitter.com/FMrG3JF67O
— CNN (@CNN) 8 сентября 2017 г.
Геалягічная служба ЗША, якая, у прыватнасьці, сочыць за землятрусамі ва ўсім сьвеце, ацаніла магнітуду землятрусу як 8,1. Паводле яе дадзеных, эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ў Ціхім акіяне, прыкладна за 120 кілямэтраў на паўднёвы захад ад горада Трэс-Пікас у штаце Ч’япас на поўдні Мэксыкі.
Magnitude 8.1 Earthquake in Mexico. @USGS has up-to-date details on the Sept. 8, 2017 event: https://t.co/4SSEA8gfbk pic.twitter.com/4ManPjRenk
— USGS (@USGS) 8 сентября 2017 г.
Як паведаміў прэзыдэнт Мэксыкі, гэта быў наймагутнейшы землятрус у краіне амаль за стагодзьдзе. Ён быў адчувальны і ў сталіцы Мэксыкі Мэхіка, а таксама на значнай тэрыторыі суседняй з мэксыканскім штатам Ч’япас дзяржавы Гватэмалы.
La fuerza de la naturaleza puede ser devastadora,pero la fuerza de la unidad y la solidaridad de los mexicanos es mucho mayor. #FuerzaMéxico pic.twitter.com/OVYfdgWKav
— Enrique Peña Nieto (@EPN) 8 сентября 2017 г.