Трамп параспускаў дзьве бізнэс-рады пры Белым доме

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп параспускаў дзьве кансультатыўныя рады па прадпрымальніцтве пры Белым доме, якія раней пакінулі некалькі рэспубліканцаў, якія прадстаўляюць дзелавыя і прамысловыя кругі. У сваім твітэры прэзыдэнт напісаў, што лепш ліквідуе гэтыя структуры, чым будзе ціснуць на іх.

Некалькі чальцоў Прамысловай рады і Форуму стратэгіі і палітыкі, у тым ліку буйныя бізнэсмэны, сышлі ў адстаўку пасьля таго, як Трамп заявіў, што ў забурэньнях у Шарлотсьвілі вінаватыя ня толькі белыя ўльтранацыяналісты, але і іх праціўнікі.

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў павінен асудзіць такія «групы нянавісьці», як ку-клукс-клян, а не спрабаваць абараніць іх, заявіў у тэлешоў канала NBC губэрнатар штату Агаё рэспубліканец Джон Кейсік.

З крытычнымі заўвагамі з нагоды выказваньняў Трампа выступілі брытанскі прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

У Шарлотсьвілі ў сераду пахавалі 32-гадовую Хізэр Хэер, загінулую 12 жніўня, калі белы нацыяналіст заехаў на машыне ў натоўп дэманстрантаў.

Беспарадкі ў горадзе пачаліся, калі туды зьехаліся белыя нацыяналісты, каб правесьці марш пратэсту супраць намеру ўладаў дэмантаваць помнік ген ралу канфэдэратаў Робэрту Лі. На акцыю ў адказ сабраліся і праціўнікі расізму.