Твіт, напісаны 44-м прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам пасьля беспарадкаў у Шарлотсвілі, стаў самым папулярным у гісторыі гэтага сэрвісу, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Абама працытаваў Нэльсана Мандэлу: «Ніхто не нараджаецца зь нянавісьцю да іншага чалавека з-за колеру скуры, паходжаньня або рэлігіі».
"No one is born hating another person because of the color of his skin or his background or his religion..." pic.twitter.com/InZ58zkoAm
— Barack Obama (@BarackObama) August 13, 2017
Твіт Абама напісаў 13 жніўня, а ўжо 16 жніўня пост набраў амаль 3 млн лайкаў, яго рэтвітнулі амаль 1,2 млн разоў.
Дагэтуль самым папулярным твітам лічыўся запіс, зроблены сьпявачкай Арыянай Грандэ пасьля тэракту 23 траўня, які здарыўся падчас яе канцэрту ў Манчэстэры. Яе твіт набраў 2,8 млн лайкаў.