Дональд Трамп асудзіў праяву расізму ў Шарлотсвілі

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў праявы расізму і заявіў, што ўсе вінаватыя ў сутыкненьнях у Шарлотсвілі будуць прыцягнутыя да адказнасьці. «Правасудзьдзе будзе выкананае», — заявіў Трамп, выступаючы з адмысловай заявай у Белым доме. Ён дадаў, што «расізм — гэта зло».

12 жніўня ў горадзе Шарлотсвіль, штат Вірджынія, адбыліся сутыкненьні паміж ультраправымі актывістамі і іх супернікамі. Адзін чалавек загінуў, больш за 30 пацярпелі. Трамп першапачаткова асудзіў гвалт, як ён выказаўся, «з многіх бакоў», што выклікала крытыку на яго адрас.