Расеец атрымаў у Турцыі 6 гадоў турмы за спробу зьбіць дронам амэрыканскі самалёт

Рэнат Бакіеў

Грамадзянін Расеі Рэнат Бакіеў быў у пятніцу асуджаны турэцкім судом да шасьці гадоў і трох месяцаў турмы.

Аб арышце 23-гадовага расейца стала вядома напярэдадні. Турэцкія спэцслужбы абвінавацілі яго ў прыналежнасьці да групоўкі «Ісламская дзяржава» і заявілі, што ён плянаваў пры дапамозе бесьпілётніка зьбіць амэрыканскі вайсковы самалёт на базе Інджырлік. Бакіева затрымалі ў правінцыі Адана на поўдні краіны, дзе знаходзіцца база.

Паводле турэцкіх спэцслужбаў, Бакіеў плянаваў зладзіць некалькі тэрактаў супраць алявітаў (гэтая грамада кампактна пражывае ў правінцыі Адана) і супраць амэрыканскіх вайскоўцаў, якія разьмешчаныя на базе ў Інджырліку. Перад гэтым ён прыехаў у Турцыю з Сырыі, дзе ваяваў на баку «Ісламскай дряржавы».