Лічба дня. Колькі беларусаў ад пачатку году страцілі працу і не змаглі знайсьці новай

Ад студзеня 2017 году ў Беларусі звольнілі 314 140 чалавек, прынялі на новую працу — 276 895.

Павелічэньне колькасьці «дармаедаў» працягваецца з пачатку 2016 году.

Толькі за мінулы чэрвень колькасьць беспрацоўных у краіне павялічылася на 4170 чалавек.