У Сырыі загінуў журналіст арабскай рэдакцыі тэлеканалу RT

Сырыя, ваколіцы Дамаску

У Сырыі загінуў журналіст Халед аль Хатыб, які супрацоўнічаў з арабскай рэдакцыяй расейскага тэлеканалу RT. Ён трапіў пад абстрэл з боку тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў правінцыі Хомс.

Халед аль Хатыб асьвятляў апэрацыю сырыйскіх войскаў. Пры абстрэле таксама быў паранены яго апэратар, яго даставілі ў шпіталь.