Пасольства Ўкраіны ў Вашынгтоне адпрэчыла абвінавачаньне ў падтрымку кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе.
«Урад Украіны не дапамагаў ніводнаму з кандыдатаў», — гаворыцца ў паведамленьні ў твітэры амбасады.
We stand by our words that the government of Ukraine didn%27t help any candidate in Election.Ukraine is proud of bipartisan support in the US
— UKR Embassy in USA (@UKRintheUSA) 25 июля 2017 г.
Раней Дональд Трамп у твітэры заявіў, што генэральнаму пракурору Джэфу Сэшнсу варта расьсьледаваць дзеяньні Ўкраіны, якая, на думку амэрыканскага прэзыдэнта, падтрымлівала Клінтан.
Ukrainian efforts to sabotage Trump campaign - "quietly working to boost Clinton." So where is the investigation A.G. @seanhannity
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 25 июля 2017 г.
Два тыдні таму кандыдат на пасаду дырэктара ФБР Крыстафэр Рэй выказаў гатоўнасьць вывучыць магчымае ўкраінскае ўмяшаньне ў перадвыбарчую кампанію ў ЗША.