Жыхар Наваполацку перадаў у музэй бронзавую сякеру, якой 4 тысячы гадоў

Бронзавая сякера ў Краязнаўчым музэі Полацку

У Краязнаўчым музэі Полацку зьявілася зброя часоў бронзавага веку. Старажытную сякеру перадаў жыхар Наваполацку, паведамляюць «Народныя навіны Віцебску» са спасылкай на сайт музэю.

«Цяпер у разьдзеле, дзе прадстаўленыя прылады эпохі бронзы, зьявіўся першы мэталічны прадмет», — паведамляецца на сайце краязнаўчага музэю.

Бронзавая сякера датуецца II — пачаткам I тысячагодзьдзя да нашай эры. Такія вырабы адносяць да раньніх этапаў разьвіцьця чалавечых супольнасьцяў бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.