Ён спаслаўся таксама на словы расейскага прадстаўніка ў Трохбаковай кантактнай групе па Ўкраіне Барыса Грызлова аб тым, што падобныя заявы не маюць дачыненьня да рэальнай палітыкі.
Раней Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе і Дзярждэпартамэнт ЗША выказалі занепакоенасьць у сувязі з заявай лідэра сэпаратыстаў самаабвешчанай «ДНР» Аляксандра Захарчанка аб стварэньні новай дзяржавы.
Цяперашні старшыня АБСЭ Себастыян Курц назваў правакацыйнай такую рыторыку і заклікаў усе бакі канфлікту ў Данбасе ўстрымацца ад канфрантацыйных заяваў, якія пагражаюць Менскім пагадненьням, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў назваў гэта асабістай ініцыятывай Захарчанкі і заявіў аб прыхільнасьці Масквы Менскім дамовам. Францыя і Нямеччына заклікалі Крэмль асудзіць заяву Захарчанкі.