У Канадзе адзначылі Купальле. Фота і відэа

Беларуская суполка Таронта, што ў Канадзе, адзначыла Купальле на сядзібе «Слуцак». Сёлета на сьвята прывезьлі 11-мэтровую фігуру бусла, паказаную раней на Парадзе нацыяў у Таронта падчас сьвяткаваньня 150-годзьдзя Канады. Пасьля пошукаў папараць-кветкі на сьвяце зладзілі фэервэрк.

Відэа з дрона:

Your browser doesn’t support HTML5

Беларускае Купальле ў Канадзе (здымкі з дрона)

«Штогод на Купальле прыяжджае ўсе больш і больш новых людзей, якіх прывозяць з сабой сваякі і сябры, што ўжо пабывалі на Купальлі раней і якім сьвята прыйшлося даспадобы, — распавядае ўдзельніца сьвяткаваньня Вера Еўдакімчык. — Ды й сапраўды, застацца абыякавым да прыгожых і магічных абрадаў, сьпеваў, танцаў і скокаў праз агонь немагчыма і хочацца вярнуцца зноў! А чаго толькі вартая адна агульная вячэра з традыцыйнымі прысмакамі і танцы пасьля яе пад сучасную і народную беларускую музыку!»

Беларусы Канады раней рэгулярна адзначалі беларускія сьвяты кшталту Калядаў або Дня Волі, запрашалі беларускіх музыкаў, займаліся нацыянальнай беларускай вышыўкай і ладзілі курсы «Мова нанова».