Беларуска атрымала шматлікія пераломы пасьля інцыдэнту ў рымскім мэтро

Італьянская паліцыя каля станцыі мэтро ў Рыме (архіўнае фота)

Жанчыну заціснула дзьвярыма вагона ў мэтро Рыму, і ў такім стане цягнік вёз яе праз тунэль, паведамляе італьянскае выданьне La Repubblica. Адмысловая сыгналізацыя нібыта спрацавала, але не заблякавала сыстэму, і цягнік працягваў рух.

Пішацца, што пагрозы жыцьцю жанчыны няма, але 43-гадовая беларуска атрымала шматлікія пераломы.