Маладэчанскіх настаўніц пачалі судзіць за гібель школьніцы «на бульбе»

На лаве падсудных настаўніцы школы Ірына Анапасевіч і Вольга Завадзкая

У Маладэчанскім раённым судзе пачаўся працэс у гучнай справе аб гібелі на ўборцы бульбы 13-гадовай вучаніцы 11-й школы Маладэчна Вікторыі Папчэні. На лаве падсудных настаўніцы школы Ірына Анапасевіч і Вольга Завадзкая, якіх абвінавачваюць у неналежным выкананьні абавязкаў па гарантаваньні бясьпекі навучэнцаў (ч. 2 арт. 165 КК). Апанасевіч і Завадзкая прызналі сваю віну цалкам.

Пракурор Вікторыя Палішчук

Апанасевіч распавяла, што пасьля працы дзецям паводле дамовы дазволена было сабраць па вядру бульбы для сябе — гэтае вядро бульбы і зьбірала Папчэня, калі ня яе наехаў аўтамабіль, сьцьвярджае настаўніца.

Паводле абвінавачаньня, клясная кіраўніца Завадзкая таксама «пакінула на полі без нагляду» школьніцу, у выніку чаго тая трапіла пад колы аўтамабіля і загінула.

Сьледзтва раней высьветліла, што настаўніцы суправаджалі 20 вучняў на сельскагаспадарчае поле ААТ «Усход-Агра» для ўборкі бульбы. Пасьля заканчэньня работ 29 верасьня 2016 году на дзяўчынку на полі наехаў грузавы самазвал. Ад цяжкіх цялесных пашкоджаньняў школьніца памерла на месцы.

Хто вінаваты ў гібелі 13-гадовай дзяўчыны «на бульбе»?

Пасьля здарэньня мясцовыя актывісты «выклікалі на дыван» кіраўніка Маладэчанскага райвыканкаму: яны бачаць праблему ня толькі ў канкрэтным здарэньні, а ў самой практыцы прымусовай бясплатнай працы школьнікаў.

Суд Маладэчанскага раёну