Сэсія ПА АБСЭ, Купчына і амэрыканскія санкцыі

Your browser doesn’t support HTML5

Ці стала на бок рэжыму кампанія «Гавары праўду»? Непрызначэньне Алены Купчыной на пасаду генэральнага сакратара АБСЭ і амэрыканскія санкцыі – гэта кепска ці добра для Беларусі? Падыходы правацэнтрысцкай кааліцыі і «Гавары праўду» - ўзаемадапаўняльныя ці нясумяшчальныя? Па гэтых пытаньнях у Праскім акцэнце спрачаюцца сустаршыня грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Вядзе перадачу Юры Дракахруст