Сёньня апоўдні сапёры прыбылі ў менскі парк Чалюскінцаў.
Наведнікаў эвакуявалі.
Вывелі з папулярнага парку каля поўдня ўсіх: ня толькі наведнікаў, але і прадаўцоў шапікаў і вулічных кавярняў, а таксама супрацоўнікаў атракцыёнаў.
У парку ходзяць сапёры, якія абшукваюць у тым ліку і сьмецьцевыя бакі. Прысутнічаюць таксама і супрацоўнікі міліцыі.