Дзярждэпартамэнт ЗША: Расея навучае і фінансуе баевікоў на Данбасе

Падкантрольныя Маскве баевікі спрабуюць не дазволіць міжнароднай супольнасьці ўбачыць, што адбываецца ў Данбасе. У зьнешнепалітычным ведамстве Злучаных Штатаў ведаюць, што Расея кіруе ўзброенымі сэпаратыстамі ў Данбасе.

Прэс-аташэ Дзярждэпартамэнту ЗША Гэзэр Наўэрт заявіла:

«Кіраваныя Расеяй сэпаратысты спрабуюць не дазволіць міжнароднай супольнасьці ўбачыць, што адбываецца на ўсходзе Ўкраіны. Нам вядома, што Расея кіруе так званымі сэпаратыстамі, фінансуе і навучае іх».

У Дзярждэпе заклікалі Маскву выкарыстоўваць свой уплыў, каб баевікі спынілі запалохваць назіральнікаў АБСЭ.