Сёньня і была прызначаная дата пачатку судовага працэсу. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на азэрбайджанскі рэсурс 1news.az.
Расейска-ізраільскі блогер Аляксандар Лапшын быў экстрадзіраваны зь Беларусі ў Азэрбайджан 7 лютага сёлета.
Як паведамляе ТАСС, на падрыхтоўчым пасяджэньні прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў Расеі, Ізраіля і Ўкраіны, грамадзянінам якіх зьяўляецца Лапшын, а таксама мясцовыя праваабаронцы.
Фармулёўка абвінавачваньня наступная: «Лапшын, які мае грамадзянства розных краінаў, уступіўшы ў злачынную змову зь іншымі асобамі, якія пражываюць на акупаваных армянскімі ўзброенымі фармаваньнямі азэрбайджанскіх тэрыторыях, у красавіку 2011 і кастрычніку 2012 году незаконна наведаў захопленыя землі ў мэтах прапаганды незаконнага рэжыму на міжнародным узроўні».
У віну блогеру ставіцца і тое, што «6 красавіка і 29 чэрвеня 2016 году ён выступаў з публічнымі заклікамі, накіраванымі на раскол тэрытарыяльнай цэласнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі на міжнародным узроўні, падтрымліваючы» незалежнасьць «рэжыму, які незаконна функцыянуе на акупаваных землях».
Як паведамлялася раней, блогеру пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Аляксандр Лапшын быў затрыманы ў Менску ў ноч на 15 сьнежня 2016 году і па рашэньні суду экстрадзіраваны ў Азэрбайджан 7 лютага.
МЗС Расеі заявіў, што гэтае рашэньне не адпавядае духу саюзьніцкіх адносінаў. Дэпутаты парлямэнту Армэніі заклікалі МЗС сваёй краіны «адклікаць пасла з Беларусі і прыняць адносна Менску самыя жорсткія палітычныя і дыпляматычныя меры».
Між тым Азэрбайджан заклікае не палітызаваць справу Лапшына.
8 лютага ў тэлефоннай размове прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за выдачу Лапшына.